Увесь гэты тыдзень у Брэсцкай вобласці праходзілі вучэнні дэсантнікаў

4 апреля 2021

Асаблівасцю манеўраў стала тое, што яны ахапілі адразу 4 палігоны. У рамках вучэнняў вайскоўцы 38-й асобнай брыгады адпрацавалі эпізоды па вызваленні аб'ектаў, захопленых умоўным праціўнікам, правялі баявыя стрэльбы і ажыццявілі марш-кідок на 200 кіламетраў.

А кульмінацыяй манеўраў стала дэсантаванне вайскоўцаў з самалётаў Іл-76. Такі эпізод у начных умовах, і адразу з двух самалётаў транспартнай авіяцыі, прайшоў упершыню. Кіраўніцтва ССА праведзенымі манеўрамі засталося задаволена.

У эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін камандуючы Сіламі спецыяльных аперацый адзначыў, што манеўры планавыя і носяць выключна абарончы характар. Якія-небудзь спекуляцыі на тэму таго, што яны праходзілі часткова ля заходніх меж, не да месца. Але пры гэтым меседж зразумелы: беларускія вайскоўцы, пры неабходнасці, гатовы адказаць на любую агрэсію звонку. Як праходзілі вучэнні дэсантнікаў - Юрый Шаўчук.