Усебеларускі народны сход прымае замежных гасцей

10 февраля 2021
На Усебеларускі народны сход запрошаны і замежныя госці. Гэта ўжо традыцыя. Гэты год не стаў выключэннем, нават нягледзячы на эпідэмічныя абмежаванні. Геаграфію  гасцей агучыў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз. 

 Анатоль Глаз,  начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Усяго мы чакаем больш як 40 гасцей больш чым з 20 краін. Асабліва прыемна, што на Усебеларускім народным сходзе будзе прадстаўлена не толькі шырокая палітра краін, але і самыя разнастайныя сферы жыцця. Напрыклад, мы вельмі рады вітаць на сходзе вядомую сербскую актрысу тэатра і кіно, рэжысёра фільмаў - Івану Жыгон, або, напрыклад, прафесара металургічнага інстытута, старшыню Егіпецкай асацыяцыі савецкіх і расійскіх ВНУ. І, безумоўна, у мерапрыемстве таксама возьмуць удзел кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі".

Сярод знакамітых замежных гасцей 


Сярод знакамітых замежных гасцей - старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Расіі Канстанцін Касачоў. Дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Яўген Шаўчэнка. У ліку запрошаных і  Старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч і Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.