Час восеньскіх кірмашоў у Мінску

26 сентября 2022
Багаты асартымент садавіны і агародніны прапануюць восеньскія кірмашы ў сталіцы.  Толькі самае свежае і натуральнае. Бульба, яблыкі, зеляніна, мёд, а таксама малочная прадукцыя як з фермерскіх гаспадарак, так і з прыватных падворкаў. Асноўная пляцоўка сезоннага гандлю ў Мінску - ля "Чыжоўка-Арэны". Міні-кірмашы выхаднога дня працуюць таксама ў кожным раёне сталіцы. 

Шчодры сезон восеньскіх кірмашоў працягнецца ў Мінску да 4 снежня ўключна.