Час браць новую вышыню - Прэзідэнт Беларусі наведаў завод "БЕЛДЖЫ" і пагутарыў з работнікамі

19 января 2024

Сёння, напэўна, нікому не трэба тлумачыць, чаму так важна ўмець вырабляць сваё. У сучасным свеце наперадзе той, хто здольны забяспечыць свой народ харчаваннем, неабходнымі таварамі і нават уласнымі аўтамабілямі. Таму так часта Прэзідэнт Беларусі акцэнтуе ўвагу на лакалізацыі вытворчасцяў і на рабоце эканомікі ў цэлым. Асабліва ў Год якасці.

Уласныя мадэлі аўто беларусы вырабляць могуць, але трэба паскарацца. Наконт гэтага ішла размова 19 студзеня на заводзе "БЕЛДЖЫ". Аляксандр Лукашэнка, знаходзячыся ў Барысаўскім раёне з рабочым візітам, ацаніў магчымасці прадпрыемства і новую ідэю стварыць на базе айчыннага аўтамабіля электраверсію. Задача няпростая, але сёння ўвесь свет глядзіць менавіта ў бок электрамабіляў.

Вядучыя вытворцы працуюць над больш экалагічнымі і энергаэфектыўнымі версіямі сваіх машын. "Чым мы горшыя?  Дараслі", - скажа Аляксандр Лукашэнка. Гэта была мара - стварыць беларускі аўтамабіль. Атрымалася. Час браць новую вышыню, тым больш што пасля сённяшняга візіту з'явіліся і канкрэтныя тэрміны. Прэзідэнт паставіў задачу выйсці на серыйную вытворчасць электракараў да 1 студзеня 2025 года. Больш падрабязна аб рабочай паездцы Аляксандра Лукашэнкі на прадпрыемства расказала Кацярына Круталевіч (гл. відэа).