Упершыню ў Беларусі ўказам Кіраўніка дзяржавы прысвоена званне народнага настаўніка

25 ноября 2016

Яго ўдастоены выкладчык Магілёўскага абласнога ліцэя №1 Валерый Барашкоў. Сярод яго вучняў - сотні пераможцаў розных алімпіяд, а за плячыма - амаль паўстагоддзя выкладчыцкага стажу.

Пра тое, як прафесія стала справай усяго жыцця, і чаму дагэтуль ён не можа забыць вочы першых сваіх вучняў, у рэпартажы Андрэя Ястрабава. Нягледзячы на свае 66, Валерый Барашкоў, як любяць гаварыць калегі, па-ранейшаму ў страі. Урокі фізікі, якія ён выкладае вось ужо больш за сорак гадоў, хутчэй займальная гутарка. Прынцыпы працы сучасных гаджэтаў - чаму смартфон у мільёны разоў больш складаны за сучасны рэактыўны самалёт. І вось ужо тэма ўрока - "электрамагнітныя хвалі" - ператвараецца ў падарожжа па свеце высокіх тэхналогій.

Не дзіўна, што за плячыма Валерыя Барашкова – больш чым сотня перамог яго вучняў у розных міжнародных алімпіядах.

За сваю кар'еру Валерый Барашкоў навучыў не адну тысячу школьнікаў, нямала выпускнікоў пайшлі па слядах настаўніка. Напрыклад, былы ліцэіст, а зараз - выкладчык матэматыкі і астраноміі Юрый Сіваеў.

Ганаровае званне "Народны настаўнік" прысвойваецца ў Беларусі ўпершыню. Яго сімвалам стане нагрудны знак. Паводле слоў аднаго з аўтараў Аляксандра Самовіча, у аснове выявы - фігурны шчыт у выглядзе разгорнутага ліста, на якім надпіс "Народны настаўнiк".

Сам жа герой дня сёння з самай раніцы прымае віншаванні з усіх куткоў краіны. Ад калег, блізкіх і вучняў. Гаворыць, менавіта яны асабліва дарагія сэрцу.

У самім ліцэі сёння прыйшлося нават адмяніць пары, каб усе змаглі павіншаваць з заслужанай узнагародай дарагога калегу і любімага настаўніка.