Наперадзе 12 святочных дзён! Божае Нараджэнне сустракаюць праваслаўныя ўсяго свету

7 января 2018

Раство праваслаўныя будуць адзначаць 12 дзён аж да Вадохрышча.

У гэтыя хвіліны ў цэрквах ідуць набажэнствы.

Ля Усіхсвяцкага храма Мінска працуе наша здымачная група. І на сувязі са студыяй карэспандэнт Іна Пілевіч (прамое ўключэнне).

Іна, Хрыстос нарадзіўся!

Славім яго! Менавіта такое прывітанне сёння часцей за ўсё чуецца тут, ля храма-помніка Усіх святых горада Мінска. У гэтыя хвіліны ў адну з самых высокіх цэркваў постсавецкай прасторы накіроўваюцца сотні вернікаў, каб падзяліць гэты радасны момант у коле вернікаў і пачуць калядныя спевы.

Праваслаўныя вернікі пачалі сустракаць Божае Нараджэнне з першай зоркай. Галоўная святочная служба доўжылася з паўночы да самай раніцы. І гэта сімвалічна. Бо паводле Пісання, менавіта віфлеемскае свяціла паведаміла пра Нараджэнне Хрыста вешчунам. Яны прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Збавіцелю і прынеслі яму ў дар золата, ладан і смірну. І зараз я папрашу рэжысёраў паказаць урывак інтэрв'ю з прадстаўніком духавенства, які нам падрабязней распавёў пра сутнасць свята і традыцыі святкавання Божага Нараджэння.