Паветраныя гімнасткі Белдзяржцырка заваявалі золата на фестывалі ў Кіеве

7 июня 2019
Артысты Белдзяржцырка заваявалі залатую ўзнагароду на Кіеўскім міжнародным моладзевым фестывалі цыркавога мастацтва "Залаты каштан". Анастасія Дончанка і Анастасія Пуцята з нумарам "Паветраныя гімнасткі на трапецыі" ўразілі знакамітае журы, кіраўнікоў міжнародных цыркавых фестываляў і калектываў. Пад купалам арэны дзяўчыны выканалі складаную і вельмі відовішчную праграму. 

Сёлета на кіеўскім фестывалі за званне лепшых на арэне змагаліся артысты з Эфіопіі, Кітая, Егіпта - больш як з 10 краін.