СААЗ выступае супраць COVID-пашпартоў для турыстаў

16 февраля 2021

Сусветная арганізацыя аховы здароўя не падтрымлівае ўвядзення пашпартоў вакцынацыі. Ідэя выдаваць спецыяльны дакумент тым, хто зрабіў прышчэпку, разглядалася Даніяй і Брытаніяй . У ЕС абмяркоўвалася нават увязванне магчымасці перасячэння меж з наяўнасцю "пашпартоў падарожніка". СААЗ, аднак, лічыць такую навацыю бессэнсоўнай: медыкі пакуль не маюць даных, як вакцынацыя ўплывае на распаўсюджванне віруса. Адпаведна, калі прышчэпкі не стрымліваюць хваробу, то і абмяжоўваць перамяшчэнні невакцынаваных бессэнсоўна. Супраць пашпартоў здароўя актыўна выступаюць праваабаронцы: яны лічаць, што дакумент стане інструментам дыскрымінацыі тых, хто не прышчэплены.