Слуцкі пояс вярнуўся ў Слуцк

23 января 2014

Вяртанне Слуцкага пояса. Праз стагоддзі на радзіму - у Слуцк - вярнуўся Слуцкі пояс. Да сённяшняга дня горад, які ў мільёнаў асацыюецца менавіта з гэтымі тканымі шэдэўрамі, не меў свайго экзэмпляра пояса. Творы старажытных ткачоў сёння захоўваюцца ў шматлікіх замежных музейных зборах. У Беларусі іх усяго каля дзесяці. Больш за паўтара года сродкі на набыццё пояса збіралі ўсім горадам і раёнам. Дапамагалі мецэнаты Мінска, Гомеля, Жодзіна і Салігорска. Афіцыйна музей прадставіць набыты пояс толькі заўтра. Але ўжо сёння нашы карэспандэнты першымі змаглі ўбачыць каштоўны экспанат.


Зараз, як вядома, у Беларусі адраджаюць промысел старажытных майстроў. Дзяржаўная праграма па аднаўленні Слуцкага пояса, ініцыяваная Прэзідэнтам краіны, - у разгары. Мы першымі пакажам унікальны - адзіны ў свеце станок, на якім ствараюць сучасныя копіі Слуцкіх паясоў. Эксклюзіў Агенцтва тэленавін. Глядзіце ў Панараме.