Гарачая тэлефонная лінія Камітэта дзяржкантролю будзе працаваць па будных днях з 10 да 12

6 апреля 2020
Пытанні па наяўнасці тавараў у гандлёвай сетцы і росту цэн можна задаць прадстаўнікам Камітэта дзяржкантролю. Гарачая тэлефонная лінія арганізавана з 6 па 10 красавіка  з 10 раніцы і да поўдня. Нумар тэлефона для зваротаў 8 (017) 327-54-09.

Мэта - забяспечыць аператыўны кантроль за сітуацыяй на спажывецкім рынку. Жыхары ўсіх рэгіёнаў і Мінска, у тым ліку працаўнікі прадпрыемстваў гандлю, могуць паведаміць у кантрольнае ведамства аб фактах значнага павышэння цэн на тавары, а таксама аб іх адсутнасці ў гандлёвай сетцы.