Валанцёраў года сёння назвалі ў педагагічным універсітэце

2 декабря 2016

Уладальнікі самых добрых сэрцаў прэзентавалі свае сацыяльныя праекты і партфоліа. Усяго 60 добрых ідэй: ад незвычайных заняткаў для школьнікаў на канікулах да курсаў англійскай мовы для пенсіянераў. Пераможцаў назвалі ў трох намінацыях. Усе валанцёры года атрымалі памятныя сувеніры і магчымасць рэалізаваць свае праекты.

Сёлета конкурс прайшоў упершыню. У планах вызначаць лепшых валанцёраў кожны год.