Вальфовіч: Сітуацыя на паўднёвай мяжы Беларусі выклікае асаблівую заклапочанасць

10 января 2024

Становішча на заходніх межах Беларусі абвострана. Ваенная актыўнасць ля нашых меж, вялікая колькасць вучэнняў, а таксама павялічаная разведвальная дзейнасць з боку сумежных дзяржаў і рост іх ваенных бюджэтаў. Усё гаворыць пра зусім не мірныя падыходы ў адносінах да Беларусі. Гэта адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі краіны Аляксандр Вальфовіч, наведваючы Мазырскі пагранічны атрад. Там сёння прайшло мерапрыемства з нагоды завяршэння фарміравання манеўранай групы, самай маладой у сістэме органаў пагранслужбы.

Дзяржсакратар падкрэсліў, што асаблівую заклапочанасць выклікае сітуацыя на паўднёвай мяжы. Фіксуюцца факты, як украінскія пагранічнікі заходзяць у Беларусь. Паветраную прастору нашай краіны парушаюць беспілотнікі.

Зараз на ўкраінска-беларускай мяжы налічваецца звыш 500 тысяч проціпяхотных і супрацьтанкавых мін. Разбураны практычна ўсе масты, закрытыя пункты пропуску.