Вальфовіч аб нацбяспецы: Актуальнымі застаюцца пытанні ваеннага, эканамічнага і харчовага шантажу

23 июня 2022

У свеце захоўваецца тэндэнцыя да нарастання пагроз, у тым ліку каля меж Беларусі - гэта прагучала на адкрыцці міжнароднай выставы "Нацыянальная бяспека". Як адзначыў дзяржсакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, актуальнымі застаюцца пытанні ваеннага, эканамічнага, біялагічнага, харчовага і тэхналагічнага шантажу. Усё гэта адбываецца на фоне бесперапынных вучэнняў НАТА ва Усходняй Еўропе. Колькасць групіроўкі войскаў не зніжаецца і складае каля 30 тысяч чалавек у Польшчы, Літве і Латвіі. У гэтай сувязі вялізнае значэнне надаецца развіццю ўласнай бяспецы ва ўсіх сферах. 

Акрамя экспазіцыі на пляцоўцы форуму арганізаваны шэраг навукова-практычных канферэнцый і семінараў. Тэматыка самая шырокая - медыцына, пагранічны кантроль, ліквідацыя надзвычайных сітуацый або дапамога пры ДТЗ. Асаблівая ўвага - інфармацыйнай бяспецы.