Ваенны верталёт Мі-8 на праспекце Пераможцаў здзівіў мінчан

7 февраля 2017

Мінчане сёння былі здзіўленыя, убачыўшы ў самым цэнтры сталіцы ваенны верталёт. Мі-8 апынуўся на праспекце Пераможцаў нездарма - гэта была планавая трэніроўка ўзброеных сіл. Ваенныя медыкі і авіятары адпрацоўвалі сумесныя вучэнні. Паводле легенды, з парку Перамогі верталёт павінен быў даставіць пацярпелага з агнястрэльным раненнем у галоўны ваенны шпіталь. На зямлі брыгаду сустракаў рэанімабіль.

Аляксей Яськоў, начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны Беларусі: "Верталёт прыбывае на месца, дзе знаходзіцца пацярпелы. Ужо ў верталёце прадугледжаны медыцынскі модуль, які абсталяваны ўсім неабходным рэанімацыйным абсталяваннем для падтрымання жыццёва важных функцый пацыента. І з моманту пагрузкі пацыента на борт ён ужо пачынае атрымліваць неабходную рэанімацыйную дапамогу, рэанімацыйную дапамогу ў поўным аб'ёме".

Рэспубліканскі цэнтр агнястрэльнай траўмы быў сфарміраваны на базе ваеннага шпіталя летась. У рамках такіх трэніровак урачы могуць адпрацоўваць пытанні аператыўнай дастаўкі параненых, а армейскія лётчыкі - вывучаць аптымальныя шляхі эвакуацыі пацярпелых.