Вайскоўцы запасу прыступілі да засваення зброі

4 апреля 2018

Зараз у некаторых падраздзяленнях пачалося так званае баявое зладжанне. Падчас выпрабаванняў у адным з гарнізонаў сфарміравана механізаваная брыгада. Злучэнне выйшла на Барысаўскі палігон, дзе зараз і здаюць экзамен. Праверку полем праходзяць у тым ліку знятыя з захоўвання ўзоры тэхнікі і ўзбраенні.

У Беларусі працягваецца праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл, якая праводзіцца па даручэнні Кіраўніка дзяржавы. Ваеннаабавязаныя адточваюць навыкі кіравання баявымі машынамі, вядуць агонь з артылерыйскіх гармат, зенітна-ракетных і сістэм СПА. Пасля зладжання падраздзяленні будуць весці абарончы бой падчас камандна-штабнога вучэння.