Вадзіцелі з заўтрашняй суботы днём павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар

24 августа 2018

Па ўсёй краіне стартуе акцыя "Увага, дзеці". Комплекснае мерапрыемства ДАІ праводзіць падчас завяршэння летніх канікул. А непасрэдна напярэдадні Дня ведаў і на працягу першых дзён верасня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць патруляваць каля школ і дзіцячых садкоў.

А заўтра ў нашай краіне - адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Бяспечнасць дзяцей – клопат дарослых". Дарэчы, многія бацькі першакласнікаў яшчэ да пачатку навучальнага года нагадваюць сваім дзецям бяспечны маршрут да школы.

Такі клопат бацькоў далёка не лішні. Толькі сёлета на дарогах сталіцы з удзелам дзяцей адбылася 31 аварыя.