Вадзіцель загінуў, не ўступіўшы дарогу трамваю на праспекце Машэрава ў Мінску

19 июля 2022

Ранішняя аварыя паралізавала рух у сталіцы. Паводле інфармацыі ДАІ, вадзіцель мікрааўтобуса ехаў па праспекце Машэрава і пры павароце налева не ўступіў дарогу спадарожнаму трамваю, які з-за гэтага заехаў у машыну і сышоў з рэек. У выніку ДТЗ вадзіцель Ford загінуў. Рух трамваяў быў паралізаваны. Аб'езд арганізавалі да разваротных кольцаў "Зялёны Луг" і "Змітрака Бядулі". Інспектары таксама папярэдзілі, што з-за аварыі каля дома № 25 па праспекце Машэрава не працуе светлафорнае рэгуляванне.