Вадзе гарачай быць! Графік адключэння ссунуць на восень

16 апреля 2020
Прапанова першага намесніка міністра ЖКГ сёння прагучала падчас стрыму ў Нацыянальным прэс-цэнтры па сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса. Па словах Генадзя Трубілы, гэта датычыцца тых дамоў, з якіх ужо ў маі планавалі пачаць праверку сістэм падачы вады. На такую  меру пойдуць дзеля таго, каб жыхары змаглі выконваць асабістую гігіену. 

Генадзь Трубіла, першы намеснік міністра ЖКГ Беларусі: "Па рашэнні мясцовых распарадчых органаў мы будзем рэкамендаваць, каб не з 11  мая пачалі адключаць, а перанеслі майскія адключэнні на  больш позні тэрмін, напрыклад, на верасень - перад запускам ацяплення. Але я хачу адзначыць: усё роўна прафілактычныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да абагравальнага перыяду павінны праходзіць, гэта залог бяспекі ў зімовы перыяд".

Графік капітальных рамонтаў  дамоў  перагледзяць

Таксама ў ЖКГ перагледзяць графік капітальных рамонтаў. Работы ў кватэрах жыхароў таксама перанясуць на больш позні тэрмін.