У аўторак аўтамабілісты змогуць апрабаваць ўчастак другой мінскай кальцавой

1 октября 2015

Ужо ў аўторак аўтамабілісты змогуць апрабаваць гатовы да эксплуатацыі ўчастак другой мінскай кальцавой. Для транспартнага руху адкрыецца 27-кіламетровая частка аўтамагістралі. Яна звяжа трасы М-3 і Р-28. Зараз там праходзяць апошнія падрыхтоўкі. Да канца года даступнымі для язды стануць яшчэ 17 кіламетраў дарогі – ад трасы Р-28 да Гродзенскай шашы. Каб паспець скончыць усе працы да маразоў, за дзень укладваецца па кіламетры цэментна-бетоннага пакрыцця.

Агульная працягласць другой мінскай кальцавой аўтадарогі складзе амаль 150 кіламетраў. Яна часткова пройдзе па трасе Брэст-Масква, але больш за палову сучаснай магістралі будавалі вакол сталіцы з нуля.