Ва ўсіх гарадах нашай краіны пройдуць святочныя мерапрыемствы

8 мая 2014
Заўтра Беларусь рыхтуецца ўрачыста сустрэць 69-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Напярэдадні святкавання Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам, бачным дзяржаўным дзеячам і кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў.


Традыцыйна ва ўсіх гарадах нашай краіны пройдуць святочныя мерапрыемствы. Сёлета ў сталіцы іх будзе больш за 60. Сеня, напярэдадні свята, у Палацы Рэспублікі адбудзецца ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі, і канцэрт майстроў мастацтваў.