Падчас лістападаўскіх снегападаў на сталічныя магістралі высыпана амаль 2 000 тон антыгалалёдных рэагентаў

25 ноября 2016

А ўсяго на сезон іх назапашана больш за 50 тысяч тон. Мінскія вуліцы па-ранейшаму будуць пасыпаць соллю і пясчана-саляной сумессю. Вопыт Швецыі - гранітная крошка - затратны і не падыходзіць да нашых метэаўмоў. Не плануецца пераймаць і маскоўскі спосаб ачысткі вуліц спецыяльнымі мыйнымі сродкамі. Прыбіраць зімой Мінск будуць звыш 7 соцень адзінак спецтэхнікі. А вывозіць снег плануецца на 18 пляцовак.

А ў раёне вуліцы Машынабудаўнікоў і кальцавой установяць снегаплавільны пункт. За суткі машына зможа растапіць амаль 5 тысяч кубаметраў снегу, а гэта 4 сотні 20-тонных грузавікоў.