У Палацы Рэспублікі запаліла агні Галоўная ёлка краіны

27 декабря 2013

Гэта адна з асноўных падзей дабрачыннай акцыі Нашы дзеці, якая гэтымі днямі шырока разгарнулася па ўсёй краіне. Павіншаваць дзяцей з навагоднімі святамі прыбыў Кіраўнік дзяржавы. Звяртаючыся датюных грамадзян, Аляксандр Лукашэнка заклікаў іх ганарыцца сваёй краінай і памятаць, што будучыня краіны залежыць ад кожнага з іх.


Затым Прэзідэнт заняў месца ў зале і разам з дзецьмі глядзеў казачны паказ. Запрашэнні на Галоўную ёлку краіны сёлета атрымалі больш як 2 тысячы дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэта выхаванцы інтэрнатаў, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, дзеці з сем'яў вайскоўцаў, а таксама тыя, хто вызначыўся ў вучобе і грамадскай працы. Сёлета арганізатары падрыхтавалі маляўнічае шоу ў жанры мюзікла паводле казкі Па шчупаковай волі. Пасля завяршэння свята дзяцей чакалі навагоднія падарункі.