Макулатура ў абмен на аплату камунальных паслуг

29 января 2013


Цяпер мінчане могуць здаць у ЖЭСы другасную сыравіну, а атрыманыя грошы аўтаматычна пойдуць на пагашэнне камунальных плацяжоў. Такое новаўвядзенне - ва ўсіх раёнах горада. Праўда, у большасці мінчан попытам яно пакуль не карыстаецца. Бо, каб аплаціць камуналку, напрыклад, за трохпакаёвую кватэру, трэба здаць каля тоны макулатуры. Але ёсць жыхары, якія кожны дзень збіраюць па некалькі дзясяткаў кілаграмаў другаснай сыравіны і могуць абмяняць яе на камунальныя плацяжы.
Кіра Бякрэнь, начальнік аддзела па добраўпарадкаванні ЖРЭА Заводскага раёна г. Мінска: У другасныя матэрыяльныя рэсурсы ўваходзяць металалом, макулатура, пэт-бутэлькі, шклабой. Пры здаванні ЖЭСам другаснай сыравіны на нарыхтоўчыя арганізацыі будуць пералічаныя грошы ў лік камунальных паслуг насельніцтву. Мы вывешваем аб'явы на дошках інфармавання, будзем спадзявацца, што насельніцтва ўсё ж пачуе нас.