Замест мора і пляжаў - медыцынскі турызм

23 августа 2014
Акурат у сезон адпачынку замежныя госці прыязджаюць да нас паправіць здароўе. Прычым, штогод колькасць ахвочых прайсці лячэнне ці рэабілітацыю ў сталічных паліклініках становіцца больш. Толькі летась у дзяржаўных медцэнтрах аздаравІліся каля 160 тысяч замежных грамадзян.

Чым прывабліваюць іх беларускія здраўніцы, даведалася Аляксандра Драгун.

Гаючую сілу водалячэння Наталля адчула на сабе. Сядзячая праца адбіваецца на здароўі, таму за правіла ўзяла 2 разы на год прымаць лячэбныя ванны.

Быццам курорт на дзень. У гэтай паліклініцы прапануюць масаж, працэдуры, накіраваныя на карэкцыю фігуры і гразелячэнне. Паслугі платныя, але цэны прымальныя. Выгаду адчулі і замежныя госці, якія прыязджаюць да нас па медыцынскі турызм.

Святлана Глябко, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы паліклінікі г. Мінска: У ліпені заключылі дагавор з туркампаніяй, каб прыцягнуць на нашу базу замежных грамадзян, у тым ліку расіян, каб аказваць медыцынскія паслугі. Шмат відаў можам ім прапанаваць, у тым ліку гэта і кансультатыўная праца нашых урачоў, рэабілітацыя і дыягностыка.


Сёння агенцтвы медыцынскага турызму дапамогуць падабраць неабходны кліенту комплекс паслуг. Акрамя гэтага арганізаваць яго прыезд у Беларусь і забяспечыць камфортнае знаходжанне. Як у клініцы, так і па-за бальнічнымі сценамі. Паслуга па арганізацыі абыдзецца ў сярэднім 880 тысяч рублёў.

Міхаіл Нядзвецкі, дырэктар агенцтва медыцынскага турызму: У замежных грамадзян стаматалагічныя паслугі. За 10 - 12 дзён можна зрабіць 2 сківіцы. Сярод іншых кірункаў - афтальмалогія, гэта пратэзаванне суставаў і лячэнне астмы ў саляных шахтах.


Але гэта не значыць, што беларускія пацыенты будуць чакаць, пакуль вылечаць замежных. Чэргі для іх розныя.

Праверанае лячэнне - дарсанвалізацыю - выкарыстоўваюць і сёння ў касметалогіі. Працэдура паляпшае кровазварот, знімае запаленні і стымуюе рост валасоў. Дастаткова 10 сеансаў па 7 хвілін на дзень.

Акрамя медыцынскіх паслуг попытам карыстаюцца і SPA-праграмы ў салонах прыгажосці.

Ёсць таксама індывідуальныя праграмы, якія распрацоўваюць спецыяльна для аднаго кліента.

Юлія Гаркоўская, цырульнік-мадэльер: Прыходзіць да нас кліент - мы папаўняем сыроваткай усе амінакіслоты ў валасах і запячатваем куцікульны пласт ліпіднымі прэпаратамі. Пасля заканчэння 5 праграм валасы цалкам аднаўляюцца.


Да святочнага выхаду кліентам прапануюць акунуцца ... у золата.

Алена Мінко, дырэктар SPА-салона: Спачатку робіцца масаж залатым масажным крэмам. Адчуванне, што ты зорка. Пасля гэтага робіцца скрабаванне таксама залатым скрабам, таксама наносіцца залатое абгортванне. Поўнае адчуванне, што ты зараз ляжыш у золаце.


Летась па здароўе у Беларусь прыехалі амаль 160 тысяч замежных грамадзян. І гэта толькі кліенты дзяржаўных клінік. Калі дабавіць пацыентаў з прыватных цэнтраў, то гэта лічба будзе ў разы большая.