Замест класаў заняткі у аўтобусе

7 октября 2014

Па Мінскай вобласці калясіць Школа дарожнай бяспекі. Аўтобус-трэнажор прыехаў да нас з Расіі. Прызначаны ён толькі для пасажыраў ад 8 да 14 гадоў. Праўда, у салоне няма партаў - толькі звычайныя сядзенні і рамяні бяспекі. У класе на колах таксама можна праверыць сваю рэакцыю ва ўмовах ДТЗ дзякуючы спецыяльнаму 5D кінатэатру. Безумоўна, без траўмаў для пасажыраў. Методыку навучання ўпершыню ацэньваюць школьнікі сталічнага рэгіёна. Разам з імі і Аляксандра Драгун.


Гэты аўтобус прызначаны толькі для пасажыраў ад 8 да 14 гадоў. Дзяцей тут не перавозяць, а вучаць! Праўда, у салоне няма партаў - толькі звычайныя сядзенні і рамяні бяспекі. Клас на колах па адным прадмеце - правілах дарожнай бяспекі.


Цяпер прыпаркаваўся ў Мінскай вобласці. Такіх аўтобусаў у свеце ўсяго тры. Расійскую методыку навучання ўпершыню ацэньваюць беларускія школьнікі. Група з 23 чалавек займае месцы. Урок пачынаюць з паўтарэння правілаў дарожнага руху.


Адказы на пытанні накшталт У колькі гадоў можна ездзіць на пярэднім сядзенні аўтамабіля? ці Што нельга рабіць у аўтобусе падчас руху? дзеці добра ведаюць. У класе на колах прапануюць адчуць сябе ва ўмовах ДТЗ. Безумоўна, без траўм для пасажыраў.


Салон абсталяваны спецыяльнай сістэмай, якая імітуе аварыю на дарозе або рэзкае тармажэнне пры хуткасці 40 кіламетраў за гадзіну. Між тым, сам аўтобус стаіць нерухома.


Напрыканцы ўрока дзеці пакідаюць імправізаваны клас таксама нязвыклым спосабам.