Разам з усёй краінай свята адзначаюць і ў Магілёўскім рэгіёне

3 июля 2015

Што падрыхтавалі для жыхароў і гасцей абласнога цэнтра - даведаемся ў нашага карэспандэнта Андрэя Ястрабава (прамое ўключэнне).

У Магілёве святкаванне Дня Незалежнасці пачалося з ускладання кветак на Буйніцкім полі. Гэтае месца абранае невыпадкова. Менавіта тут у 1941-м ішлі лютыя баі.

23 дні горад стрымліваў нямецкую армію. Фактычна заступаючы шлях на Маскву. Колькі жыццяў забрала гэтая бітва - дагэтуль не вядома.

Сёння на мемарыяльным комплексе як даніну павагі да гісторыі і памяці правялі рэканструкцыю тых ваенных гадоў. Задзейнічаная ў пастаноўцы толькі моладзь.

Варта адзначыць, Магілёў сёння ператварыўся ў адну вялікую святочную пляцоўку. Ва ўсіх парках зараз ідуць канцэрты. А тут - на пешаходнай вуліцы - яшчэ і кірмаш нацыянальных культур.