Уладзімір Салаўёў пра інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам: Такога яшчэ не было

4 февраля 2022
Медыйны год Прэзідэнт адкрывае вялікім інтэрв'ю з адным з самых вядомых расійскіх журналістаў. Сёння беларускі лідар адказаў на пытанні Уладзіміра Салаўёва.       

Прамая і сумленная размова (а гэта ў духу Аляксандра Лукашэнкі)  сёння мала нагадвала інтэрв'ю звыклага фармату "пытанне-адказ". Размова атрымалася шмат у чым філасофскай, з глыбінным падтэкстам. З аглядкай не толькі на мінулае, але і поглядам у будучыню. 

Сёння мы паказваем толькі некалькі фрагментаў інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі. Тэлеверсія размовы Прэзідэнта з Уладзімірам Салаўёвым у нашым эфіры  ў панядзелак. Гэта трэба бачыць. Да прагляду заклікае і наш калега-журналіст.