Уладальнікі якіх аўто будуць плаціць падатак у Беларусі па павялічаных стаўках

21 марта 2024

Урад Беларусі вызначыў пералік транспартных сродкаў павышанай камфортнасці. Іх уладальнікі будуць плаціць транспартны падатак па павялічаных стаўках.

Сярод канкрэтных марак увесь мадэльны шэраг Aston Martin, Aurus, Bentley, Bugatti, Ferrari, Lamborghini, Maserati, McLaren, Pоrsche і Rolls-Royce.

Таксама ў спісе некаторыя мадэлі Audi, BMW, Cadillac, Land Rover, Lexus, Mercedes-Benz і Toyota.

Нагадаем, абноўлены Падатковы кодэкс запрацаваў з пачатку 2024 года. Навацыі закранулі і аўтамабільную сферу. Так, для ўладальнікаў машын класа "люкс" з тэрмінам эксплуатацыі не больш чым тры гады з даты іх выпуску транспартны падатак будзе вылічвацца па стаўках, павялічаных у 10 разоў.