Смак беларускага шакаладу сёння ацанілі жонкі паслоў

6 марта 2014
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня яны па традыцыі сустрэліся з жонкай Міністра замежных спраў Беларусі. Прадстаўніцы Арменіі, Балгарыі, Венесуэлы, Індыі і іншых краін наведалі сталічную шакаладную фабрыку. Падчас сустрэчы госці ўбачылі шакаладную інтэрпрэтацыю спартыўных пляцовак маючага адбыцца чэмпіянату свету па хакеі - Мінск-Арэны і Чыжоўка-Арэны, а таксама прагуляліся па карамельным і шакаладным цэхах.
Кульмінацыяй сустрэчы была дэгустацыя шакаладных ласункаў. Адметнасцю сталі шакаладныя сувенірныя шайбы.