Віцэ-прэм'ер Наталля Качанава правяла прыём грамадзян

16 июля 2015

Выдзяленне сацыяльнага жылля, прадаўжэнне аўтобусных маршрутаў, ільготы на лекі. Амаль два дзясяткі праблемных пытанняў сёння выслухала віцэ-прэм'ер Наталля Качанава падчас асабістага прыёму грамадзян у адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. Гутарка доўжылася некалькі гадзін. І тут жа ў зале прыёму кіраўнікі камунальных служб і Адміністрацыі адразу падключыліся да вырашэння праблем.