Віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін правёў прыём грамадзян у Кобрыне

26 февраля 2018

Кожная арганізацыя камунальнай уласнасці павінна прыйсці да дому патэнцыяльнага спажыўца, за кліента трэба змагацца.

Такое меркаванне сёння выказаў віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін падчас прыёму грамадзян у Кобрыне. Да намесніка кіраўніка ўрада звярнуліся 8 чалавек. Пытанні датычыліся газіфікацыі, прыватызацыі кватэр, пракладкі каналізацыі і стварэння безбар'ернага асяродддзя. Большасць сітуацый праблемныя і патрабавалі індывідуальнага падыходу.

Анатоль Калінін, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Зваротаў з кожным годам усё менш. У першыя гады яны былі больш глабальныя, а зараз яны больш не комплекснага характару, а больш прыватныя. Дзесьці нядосыць увагі, я лічу, на ўзроўні выканаўчай улады. Ёсць пытанні, якія невырашальныя і на нашым узроўні і выходзяць за рамкі заканадаўства".

Наталля Давидюк, жыхарка г. Кобрына: "Наша задача была, у нас 44 дому, каб у ўсіх была каналізацыя і ўсё жылі ў выгодах. 21 стагоддзе ўсёткі. Мы стукаліся ў некалькі дзвярэй, у гэтай нас пачулі".

Падчас рабочай паездкі Анатоль Калінін таксама прыняў удзел у рэспубліканскім семінары па павышэнні эфектыўнасці працы ПМК (форум прайшоў у Брэсце), таксама азнаёміўся з падрыхтоўкай абласнога цэнтра да тысячагоддзя.