Віцебск сустрэў Новы год неонавым і агністым шоу

1 января 2018

У забаўнай праграме ля галоўнай ёлкі сабраліся тысячы гараджан. А настрой стваралі творчыя калектывы горада. Гледачы ўбачылі маляўнічае прадстаўленне, гульні і конкурсы. А роўна ў два ночы неба над Віцебскам расфарбаваў навагодні салют.

У навагоднюю ноч забаўныя праграмы прайшлі і ў мікрараёнах горада. Самыя крэатыўныя прыйшлі на ёлку з хатнімі гадаванцамі - сімваламі 2018 года.