Віцебск - Цзінань. Перспектывы супрацоўніцтва

18 ноября 2015

Перспектывы супрацоўніцтва Віцебска і кітайскага горада Цзінаня абмеркавалі ў паўночнай сталіцы Беларусі. Падчас афіцыйнага візіту дэлегацыя азнаёмілася з культурным і адукацыйным патэнцыялам абласнога цэнтра. Замежныя госці наведалі 44-ю школу горада: шмат гадоў тут выкладаюць кітайскую мову. Больш як сорак школьнікаў вывучаюць яе ў якасці замежнай. Таксама адкрытыя факультатывы.

Сяргей Піталенка, дырэктар сярэдняй школы №44 г. Віцебска: "У нашай школе працуюць валанцёры. Яны дасланыя нам дзяржаўнай канцылярыяй па распаўсюджванні кітайскай мовы. Яны працуюць на працягу ўсяго года".

Ван Іцай, віцэ-мэр г. Цзінаня, Кітай: "Нам цікава супрацоўніцтва ў многіх сферах і кірунках. Гэта і адукацыя, і спорт, і культура. У нас праходзіць вялікі фестываль, прысвечаны прыродным крыніцам, падчас якога мы заўсёды абмяркоўваем нашы далейшыя планы з гарадамі-пабрацімамі".

Пабрацімскія адносіны злучаюць Віцебск і Цзінань з 2009 года. А ў 2014 быў падпісаны мемарандум аб паразуменні.