Віцебск адзначае 75-годдзе з дня вызвалення ад захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай

26 июня 2019

Амаль тры гады акупацыі. У баях за горад прымалі ўдзел злучэнні першага Беларускага і трэцяга Прыбалтыйскага франтоў. У святочны дзень да Вечнага агню ля манумента ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў усклалі кветкі. Пасля рэканструкцыі адкрылі мемарыяльную дошку Герою Савецкага Саюза Дзмітрыю Мясаедаву. Ураджэнец Шумілінскага раёна, удзельнік абароны Масквы і Сталінграда, ён першым узняў Чырвоны сцяг у Віцебску. Імем Дзмітрыя Мясаедава названыя вуліцы ў абласным цэнтры і ў Шуміліне. Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло ўручэнне юбілейных медалёў "75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадоўжацца да канца тыдня. У суботу рэканструктары ўзновяць адзін з найважнейшых эпізодаў вызвалення горада - размініраванне адзінага ацалелага ў гады вайны моста праз Заходнюю Дзвіну.