Многія пацярпелыя ад урагану Сэндзі не атрымалі грашовай дапамогі

2 Жніўня 2013
Тысячы пацярпелых ад урагану Сэндзі, які абрушыўся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША ў кастрычніку мінулага года, так і не атрымалі грашовай дапамогі, неабходнай на аднаўленне разбураных дамоў. Пра гэта піша шэраг амерыканскіх СМІ. Паводле інфармацыі журналістаў, выдзеленыя на аднаўленне рэгіёнаў грошы, проста зніклі, а гаворка ідзе аб мільёнах долараў. Так, з 50 мільёнаў, сабраных добраахвотнікамі ў дапамогу нью-ёркскай акрузе Квінс, жыхарам было пералічана толькі 150 тысяч. Зніклі і 170 мільёнаў, сабраных Чырвоным Крыжом. Справу пад свой асабісты кантроль узяў генеральны пракурор штата Нью-Ёрк.