Віцебск рыхтуецца да "Славянскага базару"

30 июня 2021

Віцебск рыхтуецца да трыццатага - юбілейнага "Славянскага базару". Праграма міжнароднага форуму насычаная музычнымі, тэатральнымі, выставачнымі праектамі і конкурсамі. Для замежных гасцей і ўдзельнікаў прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь. Каб фестывальныя дні запомніліся, дасканала рыхтуюцца прадстаўнікі гасцінічнага і рэстараннага бізнесу. Спецыяльна да міжнароднага форуму мастацтваў распрацоўваюць меню, кафэ і рэстараны пераходзяць на фестывальны графік працы. 

І толькі сёння ў гонар трыццацігоддзя фестывалю ёсць магчымасць купіць білеты на ўсе праекты ў Летнім амфітэатры з 30-працэнтнай скідкай! Фінальная акцыя дзейнічае ў касах цэнтра культуры "Віцебск" і на сайтах білетных аператараў.