Вірус "Пеця". Заражаныя файлы прысылаюць пад выглядам рэзюмэ і фінансавых справаздач

28 июня 2017

Выпадкі заражэння камп'ютараў вірусам "Пеця" зафіксаваныя і ў Беларусі.

У МУС паступіла некалькі зваротаў ад пацярпелых кампаній. Спецыялісты адзначаюць, што хвалі заражэнняў няма. У ведамстве высвятляюць, адкуль паступіла атака, і робяць усё магчымае, каб прадухіліць шкоду беларускім кампаніям. Адзначым, што вірус "Пеця", які блакіруе доступ да даных і патрабуе 300 долараў за разблакіроўку, атакаваў вялізную колькасць кампаній ва ўсім свеце. У першую чаргу падобныя вірусы пагражаюць фінансавым і бухгалтарскім падраздзяленням. Заражаныя файлы прысылаюць пад выглядам рэзюмэ, фінансавых справаздач, іншай дакументацыі або маскіруюць пад архіў з дакументамі.