Віктар Лісковіч правёў прамую тэлефонную лінію - званкі паступалі з усёй краіны

19 октября 2021

Эфектыўную працу са зваротамі грамадзян пацвярджаюць прамыя тэлефонныя лініі. Сёння з праблемамі беларусаў знаёміўся Віктар Лісковіч, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Званкі паступалі з усёй краіны. Тэматыка зваротаў розная як па маштабах, так і па змесце. У цэнтры ўвагі - прызначэнне пенсій па ўзросце, праца дзіцячых садкоў і  правядзенне супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Тэлефанавалі і з прыемнымі навінамі. Так, жыхары Брэстчыны паведамілі, што хутка адкрыюць прадпрыемства па выпуску масак і дапамогуць у барацьбе з COVID. Гаворачы пра непасрэдны уклад сенатараў у вырашэнне пытанняў беларусаў, лепшы прыклад -  сумесныя праекты. 


Сённяшнія пытанні ўзятыя на кантроль, некаторыя з іх патрабуюць дэталёвай прапрацоўкі. І ўжо на наступным тыдні сенатар мае намер асабіста выехаць на месца, каб разабрацца ў сітуацыі.