У Нідэрландах, Германіі, Аўстрыі і Францыі пратэстуюць фермеры, а ў Польшчы рыхтуецца трактарны флэшмоб

20 января 2024

Пратэсты ў Еўропе. Звычайныя грамадзяне заклікаюць улады вырашыць унутраныя праблемы, у прыватнасці, у сферы сельгасвытворчасці. Такі запыт аб'яднаў фермераў у Нідэрландах, Германіі, Аўстрыі, Польшчы і Румыніі.

У Францыі аграрыі блакуюць трасу паміж Тулузай і Баёнай. Для пераканаўчасці фермеры прывезлі кучу гною да будынка адміністрацыі ў горадзе Лімож.

Трактарны флэшмоб ахопіць усю Польшчу. 24 студзеня сельгасвытворцы абяцаюць перакрыць дарогі ў знак пратэсту супраць імпарту збожжа з Украіны.

Меры жорсткай эканоміі і дэмпінг з боку кампаній, што выкарыстоўваюць танную ўкраінскую прадукцыю, ставіць еўрапейскіх вытворцаў на мяжу выжывання. Толькі ў Аўстрыі з 450 тысяч ферм засталося крыху больш чым 100 тысяч.