Ветэранскія арганізацыі Мінскай і Ленінградскай абласцей наведалі Хатынь, успомнілі пра 149 спаленых мірных жыхароў і ўсклалі кветкі да Вечнага агню

20 июня 2023

Агульная гісторыя і памяць! Ветэранскія арганізацыі Мінскай і Ленінградскай абласцей сустрэліся сёння ў мемарыяльным комплексе "Хатынь". Патрыятычны маршрут прысвечаны  Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Падчас экскурсіі ўспомнілі пра 149 спаленых мірных жыхароў. Да скульптуры "Непакораны чалавек", а таксама да Вечнага агню ўсклалі кветкі. Наведалі таксама царкву Нараджэння Прасвятой Багародзіцы (яе ўзвялі да 80-годдзя Хатынскай трагедыі). Азнаёміліся госці і з новай музейнай экспазіцыяй. Там жа ветэранскія арганізацыі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Так, адзін з асноўных акцэнтаў  -  патрыятычнае выхаванне моладзі.

У нашу краіну прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый Ленінградскай вобласці прыехалі напярэдадні. Наведалі музей Вялікай Айчыннай і "Лінію Сталіна". А пасля знаёмства з цэнтральным рэгіёнам  дэлегацыя адправіцца ў Брэст.