У Беларусі падчас чацвёртай хвалі COVID-19 усё часцей хварэюць маладыя людзі

28 сентября 2021

COVID у Беларусі істотна памаладзеў, а ў зоне рызыкі аказаліся непрывітыя. Падчас чацвёртай хвалі маладыя людзі хварэюць больш цяжка, а ў рэанімацыю трапляюць пацыенты, якія не прайшлі вакцынацыю. Статыстыка таксама ўпарта стаіць на месцы - за суткі зарэгістраваны 1 955 пацыентаў з COVID.

COVID-вакцынацыя

Урачы яшчэ раз падкрэсліваюць: самы дзейсны і эфектыўны метад засцярогі - вакцынацыя. У Беларусі прэпаратаў дастаткова. На выбар кітайскі VeroCell, а таксама "Спадарожнік V" і "Спадарожнік Лайт" - аблегчаная аднакампанентная версія расійскай прышчэпкі. Пункты вакцынацыі працуюць па ўсёй краіне.