Ветэран Васіль Мічурын адзначае 100-гадовы юбілей

28 июля 2016

Легендарная гісторыя даўжынёю ў стагоддзе. Герой Савецкага Саюза, удзельнік савецка-фінскай і Другой сусветнай вайны, палкоўнік у адстаўцы Васіль Мічурын сёння адзначае 100-гадовы юбілей. Героя нашага часу віншавалі сёння ў музеі Вялікай Айчыннай прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, яго франтавыя сябры і калегі. З ветэранам пагутарыла і Таццяна Кароль.

На гэтай фатаграфіі, датаванай 1940-м годам, малады Мічурын ужо с зоркай Героя на грудзі. Адзін больш як шэсць гадзін перабягаў ад аднаго кулямёта да другога, трапным агнём з іх адбіваючы атаку праціўніка. Гэта - савецка-фінская вайна. Але на яго лёс прыйшлося яшчэ адно выпрабаванне - Вялікая Айчынная, цяжкае раненне і шпіталь. Трохі пазней Васіль Мічурын у складзе Першага Беларускага фронту вызваляе Беларусь і ўдзельнічае ў штурме Берліна. Ён - гаворыць - не герой, ён змог перамагчы страх і выканаў свой абавязак.

Сёння подзвігу Васіля Мічурына ўжо даўно больш чым паўстагоддзя, а сам герой на парозе другога. У 100-гадовы юбілей у музей Вялікай Айчыннай вайны яго прыйшлі павіншаваць дзясяткі чалавек. І ён падводзіць вынік: гаворыць, жыццё атрымалася годнае.

Ужо пасля вайны Васіль Мічурын працягнуў службу ва Узброеных сілах Савецкага Саюза, а яшчэ праз два дзясяткі гадоў пайшоў у адстаўку. Але любімую ваенную справу не кінуў - зараз ужо ў ролі грамадскага дзеяча працуе ў ветэранскіх арганізацыях. Герой упэўнены, што абавязак кожнага франтавіка - данесці да наступных пакаленняў праўдзівую гісторыю аб той страшнай вайне.

І ён працягвае распавядаць нават сёння - у сваё свята, калі месца для журботнасці быць не павінна, ды і не засталося ўжо праз стагоддзе, якое прайшоў ганарліва.

Наталля Качанова, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Мы ганарымся тым, што ў нашай краіне жывуць такія выдатныя людзі - патрыёты сваёй краіны, якія з'яўляюцца прыкладам сёння. Іх жыццё, іх франтавое жыццё, жыццёвы шлях пасляваенны для кожнага грамадзяніна нашай краіны - прыклад. І я лічу, што калі ў нашай краіне ёсць такія людзі, значыць, у нашай краіны сур'ёзная, добрая будучыня".

У Васіля Мічурына 4 унукі і 6 праўнукаў, тут сёння калегі і сябры, і кожны ўспамінае нешта сваё, але абавязкова з усмешкай. Герой з трохзнакавай лічбай ва ўзросце аб тым, як пражыў свой век, ніколькі не шкадуе. Нават, нягледзячы на тое, што на гэтае стагоддзе, як і на стагоддзе цэлай краіны, выпала нямала бед.