Ветэран Ганна Воранава пра франтавыя падзеі і пра сустрэчу Перамогі ў маі сорак пятага

3 мая 2020
На наступным тыдні ўвесь свет адзначыць вялікае свята. 75-я гадавіна Вялікай Перамогі - асаблівая для тых, хто абараняў радзіму. З кожным годам іх усё менш. І тым больш каштоўнымі становяцца іх жывыя ўспаміны.
Ганна Воранава патрапіла на фронт яшчэ падлеткам - у 17 гадоў. Прайшла ўсю вайну. Удзельнічала ў бітве за Сталінград. А 9 мая 1945 года сустрэла ў Берліне. І нават  распісалася на рэйхстазе. Зараз ветэран жыве ў Брэсце і памятае франтавыя падзеі ў дэталях. 

Марыя Тройніч даведалася, як сустрэлі Перамогу ў маі сорак пятага (відэа).