Велавандроўнік з Грузіі прыехаў у Мінск

31 августа 2018

Тысячы кіламетраў і дзясяткі краін свету на веласіпедзе. У Мінск прыехаў велавандроўнік з Грузіі. Надар Берыдзэ сёлета завяршыў велатур Уладзівасток - Лісабон - Тбілісі, які працягваўся 850 дзён.

Галоўная мэта - не прыехаць да фінішу як мага хутчэй, а наладжаваць добрасуседскія сувязі. Падчас сваіх падарожжаў ён сустракаецца з прадстаўнікамі культуры, спорту, моладдзю. Вопытам велавандровак Надар Берыдзэ падзяліўся і з актывістамі мінскага велатаварыства.

21 верасня Надар Берыдзэ пачне новы трохгадовы тур па Еўразіі, у планах велавандроўніка ахапіць 50 краін свету і больш за 60 тысяч кіламетраў. Наведаць Алімпіяду ў японскім Токіа і, зразумела, зноў беларускую сталіцу - у дні правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў.