Вялікі чацвер у прадстаўнікоў каталіцкай канфесіі

1 апреля 2021
Першы дзень велікодных урачыстасцяў - для прадстаўнікоў каталіцкай канфесіі. У Вялікі або Перадвелікодны чацвер успамінаюць аб зямным жыцці Хрыста і  Тайнай вячэры - трапезе,  якую Ісус падзяліў са сваімі апосталамі перад распяццем, а таксама таемстве Еўхарыстыі. Далучыцца да агульнай малітвы і перадпасхальнай імшы, не выходзячы з дому, могуць гледачы тэлеканала "Беларусь 3". Прамая трансляцыя з Архікафедральнага касцёла  Панны Марыі пачнецца  ў 7 вечара. А  ўжо ў нядзелю ў тэлеэфіры - святочныя кадры з Ватыкана.