Важныя для моладзі тэмы абмеркавалі ў сталіцы ў рамках новага праекта

11 декабря 2018

Развіццё дыстанцыйнай адукацыі, пашырэнне магчымасцяў для прафесійных стажыровак, а таксама стварэнне інфармацыйных парталаў для маладых спецыялістаў. Важныя для моладзі тэмы абмеркавалі ў сталіцы ў рамках новага праекта. Падчас дыскусій студэнты і актывісты прапаноўваюць свае ідэі развіцця маладзёжнай палітыкі Беларусі. Гэтыя прапановы увойдуць ў аснову стратэгіі, якую прадставяць летам наступнага года. Да гэтага часу такога дакумента ў краіне не было. Першую сустрэчу прысвяцілі пытанням таленавітай моладзі.

Дарэчы, падзяліцца сваімі ідэямі можна будзе не толькі падчас дыскусій. Таксама у рэжыме анлайн. У найбліжэйшы час створаць віртуальную старонку, дзе можна будзе пакінуць свае прапановы.