Важная дата: 79 гадоў таму завяршылася фашысцкая блакада Ленінграда

27 января 2023

Захоўваць памяць і паказваць праўду. Сёння яшчэ адна важная дата  ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 79 гадоў таму  цалкам завяршылася фашысцкая блакада Ленінграда.  Асада гітлераўскімі войскамі   доўжылася амаль 900 дзён. За гэты час нацысцкія захопнікі так і не змаглі ўвайсці ў горад. Людзі працягвалі працаваць на абаронных прадпрыемствах, ваявалі ў дывізіях  народнага апалчэння. 27 студзеня 1944 года  Ленінград быў  вызвалены ад пакутлівага голаду, холаду і бясконцых смерцяў. У кастрычніку мінулага года  Санкт-Пецярбургскі гарадскі суд прызнаў блакаду ваенным злачынствам і генацыдам савецкага народа. Сёння і ў Мінску запланаваны мерапрыемствы, на якіх ушануюць памяць загінуўшых  і нагадаюць пра подзвіг ленінградцаў.