Вашынгтон вылучыць 274 млн. долараў дапамогі. Беларусі дадуць 1 млн. 300 тысяч долараў

28 марта 2020
Для процідзеяння распаўсюджванню COVID-19. Вашынгтон вылучыць 274 мільёны долараў дапамогі дзясяткам дзяржаў і шэрагу міжнародных арганізацый. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Дзярждэпа ЗША. Беларусі дадуць 1 мільён 300 тысяч долараў. Гэтыя сродкі пойдуць на ўмацаванне сістэмы аховы здароўя, а таксама на падрыхтоўку лабараторных сістэм і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Плюс падтрымка тэхэкспертаў і камунікацыя. Звыш 23 мільёнаў долараў атрымаюць САЗ і ЮНІСЕФ.