Вакцыны для жывёлін пачнуць выпускаць у Жабінцы

29 января 2023

Вакцыны для жывёлін пачнуць рабіць у Жабінцы. Там з'явіцца сучасная біялабараторыя. Фармацэўтычную фабрыку адкрыюць на базе прадпрыемства "Консул". Яно вырабляе высакаякасныя кармы для сельскай гаспадаркі. У біялабараторыі будуць ствараць інавацыйныя вакцыны для розных галін жывёлагадоўлі. А прадаваць іх плануюць на ўнутраным рынку і краінах ЕАЭС. Праект рэалізуюць па даручэнні Прэзідэнта, якое прадугледжвае стварэнне высокаэфектыўных вытворчасцей у кожным рэгіёне.

Лабараторыю адкрыюць у найбліжэйшыя пяць гадоў. Гэты праект прынясе раёну больш за 28 мільёнаў рублёў інвестыцый.