У Жлобінскім раёне стартавала патрыятычная акцыя "Памяць сэрца"

14 декабря 2020

У Беларусі працягваецца патрыятычная акцыя "Памяць сэрца". Сёння яна стартавала ў Жлобінскім раёне. У Чырвонабярэжскім аграрным каледжы адбыўся адкрыты дыялог, дзе гаварылі пра важнасць захаваць гістарычную памяць Вялікай Айчыннай вайны. Прайшоў тут і мітынг-рэквіем у памяць аб дзецях - ахвярах вайны. Рэспубліканскі праект стартаваў напярэдадні ў Дзятлаўскім раёне. Удзельнікі наведалі месцы масавых расстрэлаў мірных жыхароў і ўсклалі кветкі. Аб патрыятызме і памяці - Юрый Карняловіч.